Фінал ЧС-2026! Глядзім па-беларуску🔥
Досуг- Date & time
- 19 July 17:00 • doors open at 17:00
- Duration
- 7 hours
- Venue
-
LOFT 44
WARSZAWA UL. POWĄZKOWSKA 44 • Google Maps
- Organizer
- Aliaksandr Ivulin
About this event
Зноў робім вялікі беларускі футбольны фэст у Варшаве. Два гады таму было афігенна, а сёлета зробім яшчэ лепш!
19 ліпеня будзем не толькі глядзець фінал на трох вялізарных экранах. Акрамя гэтага зладзім турніры па кікеры і FC26 на PlayStation, а таксама некалькі крутых дабрачынных розыгрышаў з класнымі падарункамі.
Дзетак таксама бярыце з сабой (да 14 гадоў уваход вольны) — для іх будуць працаваць забаўляльныя зоны.
У кошт квітка ўжо ўключаны бакал піва ці безалкагольны напой, а таксама пачастунак ад Burgerlab — каб футбольчык глядзеўся яшчэ лепш. І не хвалюйцеся: галодным ніхто не застанецца, бо на пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт з прыемнымі коштамі для нашых госцікаў.
Праграма івента:
17:00 — адчыняем дзверы
17:40 — разгоны пра Чэмпіянат свету з топавымі экспертамі
18:50 — футбольны квіз ад Bernard Show з круцецкімі падарункамі
20:30 — пачынаем глядзець фінал з беларускім каментаром Сашы Івуліна і Ярыка Пісарэнкі
Давайце зробім сапраўды топавы беларускі івент разам!
Да 12 ліпеня кошт квітка - 110 злотых, з 13 ліпеня - 130. Таму не губляйце час і да сустрэчы 🫶.
When buying in Telegram, 100% of the service fee will instantly return to your wallet balance