Фінал ЧС-2026! Глядзім па-беларуску🔥

Фінал ЧС-2026! Глядзім па-беларуску🔥

Досуг
🗓️
Fecha y hora
19 julio 17:00 • las puertas abren a las 17:00
⏱️
Duración
7 horas
📍
Lugar
LOFT 44
WARSZAWA UL. POWĄZKOWSKA 44 • View on map
👤
Organizador
Aliaksandr Ivulin

Sobre este evento

Зноў робім вялікі беларускі футбольны фэст у Варшаве. Два гады таму было афігенна, а сёлета зробім яшчэ лепш!

19 ліпеня будзем не толькі глядзець фінал на трох вялізарных экранах. Акрамя гэтага зладзім турніры па кікеры і FC26 на PlayStation, а таксама некалькі крутых дабрачынных розыгрышаў з класнымі падарункамі.

Дзетак таксама бярыце з сабой (да 14 гадоў уваход вольны) — для іх будуць працаваць забаўляльныя зоны.

У кошт квітка ўжо ўключаны бакал піва ці безалкагольны напой, а таксама пачастунак ад Burgerlab — каб футбольчык глядзеўся яшчэ лепш. І не хвалюйцеся: галодным ніхто не застанецца, бо на пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт з прыемнымі коштамі для нашых госцікаў.

Праграма івента:

17:00 — адчыняем дзверы
17:15 — лёсаванне Кубка Мелказёрава
17:40 — разгоны пра Чэмпіянат свету з Алегам Дулубам і Арташесам Антанянам
18:50 — футбольны квіз ад Bernard Show з круцецкімі падарункамі
20:30 — пачынаем глядзець фінал з беларускім каментаром Сашы Івуліна і Ярыка Пісарэнкі

Давайце зробім сапраўды топавы беларускі івент разам!

Да 16 ліпеня кошт квітка - 110 злотых, з 16 ліпеня - 130. Таму не губляйце час і да сустрэчы 🫶.

Evento finalizado